Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Падпольшчыкі

 

Праскоўя Сямёнаўна Сідарук нарадзілася 25 лістапада 1909 г у в. Ілаўск Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе біяграфія ў многім тыпічная для заходніх беларусаў, якія зведалі на сабе акупацыйны рэжым і панскі прыгнёт, з маладых гадоў уключаліся ў вызваленчую палітычную барацьбу.

Надзея Сямёнаўна Бабкова нарадзілася 22 лютага 1918 г. у в. Хамінка Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Касціковіцкага раёна Магілёўскай вобласці). У 1931 г. закончыла сем класаў Касцюковіцкай школы і паступіла на аднагадовыя курсы пры Магілёўскім палітыка-асветніцкім інстытуце. У 1932–1936 гг. вучылася на бібліятэчным факультэце Магілёўскага палітасветінстытута.

Пасля заканчэння інстытута Надзея Бабкова была накіравана ў г. Мазыр на пасаду загадчыка гарадской бібліятэкай. У ліпені 1938 г. пераведзена ў Мазырскі абласны аддзел народнай адукацыі інспектарам па бібліятэках. У снежні 1939 г. камандзіравана Наркамасветам у г. Брэст, дзе працавала інспектарам па бібліятэках абласнога аддзела народнай адукацыі.

Антыфашысцкія арганізацыі, камітэты дзейнічалі на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі, пераважна ў заходніх абласцях — Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай. Ствараліся камуністамі, камсамольцамі і беспартыйнымі актывістамі. Многія антыфашысцкія арганізацыі ўзніклі па ініцыятыве былых членаў КПЗБ перш за ўсё ў тых раёнах, дзе ў перыяд панавання Польшчы актыўна дзейнічала партыйнае падполле. Антыфашысцкай арганізацыі ўласцівы выразная структура, высокая арганізаванасць, канспірацыя, сувязь з шырокімі слаямі насельніцтва.

Кірыл Варфаламеевіч Смалюк нарадзіўся 15 красавіка 1907 г. у вёсцы Крыўляны Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З ранніх гадоў пазнаў паднявольную працу, батрачыў у памешчыкаў. У час польскай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай рабоце за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

Сяргей Рыгоравіч Анісаў нарадзіўся 19 кастрычніка 1906 г. у вёсцы Тур’я Краснапольскай воласці Магілёўскай губерні (цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1918 г. у камсамоле на Краснапольшчыне, адзін з арганізатараў «кружка інтэрнацыяналістаў». У гэты час піша свае першыя заметкі ў газету «Набат молодёжи» — орган Гомельскага губкама камсамола.

Рыгор Мікалаевіч Кузаўка нарадзіўся 24 студзеня 1905 г. у вёсцы Прылукі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны яго бацька быў прызваны ў Рускую армію, на фронце быў цяжка паранены.